03.11.2017 16:35 Эканоміка
Намеснік міністра прамысловасці: Беларусь гатовая ствараць у Судане зборачныя вытворчасці
Мінск, 3 лістапада. Міністэрства прамысловасці гатовае развіваць супрацоўніцтва з Суданам, заявіў намеснік міністра Дзмітрый Корчык 3 лістапада ў Мінску на сустрэчы з дэлегацыяй штата Хартум (Судан) на чале з губернатарам Абдэльрахімам Махамедам Хусэйнам.
Як паведамляе прэс-служба Мінпрама, на працягу тыдня дэлегацыя Судана знаёмілася з рознымі абласцямі эканомікі Беларусі, наведала шэраг прамысловых прадпрыемстваў.
Падчас перамоў абмеркаваныя пытанні паглыблення ўзаемнага супрацоўніцтва, павелічэння экспартных паставак, пашырэння прысутнасці беларускай тэхнікі на рынку Судана, стварэння зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі ў прамысловых зонах Хартума.
"Мы зацікаўленыя развіваць супрацоўніцтва з суданскімі кампаніямі па розных напрамках. У Судана вельмі вялікі рынак для беларускай тэхнікі. Мінпрам гатовы экспартаваць дарожна-будаўнічую, сельскагаспадарчую, кар'ерную, пасажырскую, грузавую і іншую тэхніку, павялічваць узаемны тавараабарот і вытворчую кааперацыю. Судан цікавы для прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і як пляцоўка па выхадзе прадукцыі ў іншыя краіны Афрыкі. З гэтай мэтай мы гатовыя ствараць у Судане зборачныя вытворчасці", — падкрэсліў на сустрэчы Корчык.
Прэс-служба нагадала, што ў верасні гэтага года падчас афіцыйнага візіту міністра прамысловасці Беларусі Віталя Воўка ў Судан быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні аб стварэнні сумеснага прадпрыемства паміж суданскай кампаніяй-дылерам MIG Agricalture Co. Ltd. і беларускімі ААТ "МТЗ", "МАЗ", "Гомсельмаш". Сёння вядзецца актыўная прапрацоўка пытанняў па рэалізацыі гэтага мемарандума, паведамілі ў Мінпраме.
"Хартум — гэта вельмi магутная эканамічная зона Судана. Прыблізна 90% усіх прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі размешчаныя ў гэтай правінцыі, дзе пражывае чвэрць насельніцтва Судана. Экспарт і наменклатура тавараў, што пастаўляюцца ў Судан Мінпрамам, пастаянна пашыраюцца. Сярод іх трактары "МТЗ", сельскагаспадарчыя машыны "Бабруйскаграмаш" , тэхніка "МАЗ", камбайны "Гомсельмаш", комплексы "Лідсельмаш" і іншыя", — адзначыла прэс-служба Мінпрама.