Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/05/928205_928206/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:57
05.11.2017 16:02 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка абмеркаваў з наследным прынцам Абу-Дабі перспектывы развіцця беларуска-эмірацкіх адносін

Мінск, 5 лістапада. Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада правёў перамовы з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-эмірацкіх адносін.

"Вельмі важная сфера двухбаковых адносін. У мінулы раз мы дамовіліся па шэрагу кірункаў супрацоўніцтва, і гэтыя кірункі мы разам з эмірацкім бокам спрабуем развіваць", — сказаў Лукашэнка.

Беларускі афіцыйны лідар асабліва падкрэсліў, што сустрэчы з Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам заўсёды праходзяць у сяброўскім ключы, падзякаваў за цёплы прыём у ААЭ.

Ён адзначыў, што беларускай дэлегацыі ўдалося азнаёміцца з развіццём цэлага шэрагу галін у гэтай краіне. "Павінен адкрыта сказаць, што мы ў вас у гэты раз многае паглядзелі. Ад сферы турызму да лепшых узораў аховы здароўя. І я ўдзячны за тое, што вы па-братэрску, шчыра адкрылі нам дзверы ў любы дом, у якім мы хацелі пабываць. І перш за ўсё той шпіталь, які мы наведалі. Ён наогул нас уразіў", — сказаў Лукашэнка.

"Што тычыцца двухбаковых адносінаў, лідары краін дамовіліся, што ААЭ павінны быць яшчэ шырэй прадстаўлены ў Беларусі, — паведамляе прэс-служба прэзідэнта. — Бакі прапрацуюць варыянты яшчэ некалькіх магутных праектаў, якія яшчэ больш цесна эканамічна звяжуць дзве дзяржавы. Адзначана, што дынаміка ў развіцці адносін добрая і яе неабходна падтрымліваць і памнажаць".

Лукашэнка падарыў наследнаму прынцу Абу-Дабі дэкаратыўнае пано "Залаты арол", выкананае з выкарыстаннем дрэва і тэхналогіі чаканкі, а таксама ўсходнюю шаблю.

Пра тое, што Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у ААЭ, прэс-служба прэзідэнта паведаміла 27 кастрычніка.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239