Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/06/928234_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:11
06.11.2017 12:16 Грамадства, Эканоміка

У Баранавічах прайшоў пікет супраць зніжэння ўзроўню жыцця пенсіянераў

Брэст, 6 лістапада. У Баранавічах 5 лістапада індывідуальны прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус правёў адзіночны пікет супраць зніжэння ўзроўню жыцця пенсіянераў.

Як расказаў БелаПАН Чарнавус, на акцыю ён прыйшоў з плакатам "Прэзідэнт, растлумач, чаму пасля кожнай надбаўкі да пенсіі народ галее?"

"Працоўныя пенсіі з 1 лістапада павышаныя ў сярэднім на 5%. У параўнанні з тым, наколькі ўсё ўжо падаражэла, гэта слёзы. А кошты на тавары і паслугі працягваюць расці. І простым пенсіянерам стане жыць яшчэ цяжэй, — дадаў Чарнавус. — Жыхары горада, якія падыходзілі да мяне, а гэта не толькі пенсіянеры, казалі, што яны ледзь зводзяць канцы з канцамі".

Пікетаванне Чарнавус правёў з 12.00 да 15.00 у цэнтры горада ў маладым парку. Заяўку на яго не падаваў, лічачы, што мясцовая ўлада такі пікет забароніць.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239