Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/06/928257_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:20
06.11.2017 13:45 Грамадства

МЗС Беларусі асудзіла масавае забойства ў баптысцкай царкве ў Тэхасе

Мінск, 6 лістапада. Міністэрства замежных спраў Беларусі асудзіла масавае забойства ў Тэхасе (ЗША).

"Рашуча асуджаем масавае забойства ў Тэхасе, спачуваем сем'ям загінулых і ўсім жыхарам Сазерлэнд-Спрынгс", — гаворыцца ў паведамленні МЗС у "Твітэры".

Трагедыя здарылася 5 лістапада каля 11.30 па мясцовым часе. Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, узброены мужчына адкрыў агонь па парафіянах першай баптысцкай царквы ў горадзе Сазерлэнд-Спрынгс (штат Тэхас). У выніку страляніны загінулі 26 чалавек, яшчэ два дзясяткі параненыя. Выйшаўшы з царквы, злачынец уцёк на машыне. Праз некаторы час падазронага знайшлі ў суседнім горадзе — ён знаходзіўся ў сваёй машыне і быў нежывы. Ці быў ён забіты або пакончыў з сабой, пакуль невядома. Не ясныя пакуль і матывы злачынцы.

Са спасылкай на крыніцы ў паліцыі мясцовыя СМІ паведамляюць, што гэта 26-гадовы жыхар Тэхаса, які служыў у амерыканскіх ВПС, але быў звольнены з пазбаўленнем усіх прывілеяў вайскоўца пасля таго, як трапіў пад трыбунал за напад на сваіх жонку і дзіця.

Паведамляецца таксама, што масавае забойства ў Сазерленд-Спрынгс стала найбуйнейшым па ліку ахвяр нападам на царкву ў гісторыі ЗША.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН