Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/06/928270_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2020 06:37
06.11.2017 16:27 Грамадства

Сярод ахвяр начнога пажару ў бытоўцы ў Маскве, паводле неафіцыйных звестак, ёсць грамадзянін Беларусі

Мінск, 6 лістапада. Сярод ахвяр начнога пажару ў бытоўцы ў Маскве ёсць грамадзянін Беларусі, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сталічных праваахоўных органах.

Пажар у адной з бытавых пабудоў, размешчаных уздоўж чыгуначных шляхоў у раёне вуліцы Складачная на паўночным усходзе Масквы, здарыўся ў ноч на 6 лістапада. Паводле інфармацыі Маскоўскага міжрэгіянальнага следчага кіравання на транспарце СК РФ, агонь быў ліквідаваны ў 2.40, на месцы здарэння ратавальнікі знайшлі целы пецярых мужчын і адной жанчыны. Аднаму з пацярпелых удалося выратавацца, ён шпіталізаваны з апёкамі 30% паверхні цела.

Па факце гібелі людзей распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 109 КК РФ (прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм ці болей асобам). "Праводзіцца агляд месца здарэння, апытваюцца відавочцы. Прызначаныя судова-медыцынская і пажара-тэхнічная экспертызы. Папярэдняй прычынай пажару з'явілася парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пацярпелымі", — цытуе ТАСС прадстаўніка Маскоўскага міжрэгіянальнага следчага кіравання на транспарце СК РФ Алену Маркоўскую.

Са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах агенцтва таксама паведамляе, што, паводле папярэдніх даных, загінулыя адзначалі дзень нараджэння, прычынай пажару стаў распалены мангал. Асобы загінулых высвятляюцца, але нібыта вядома, што двое з іх — масквічы, "астатнія — жыхары іншых рэгіёнаў і краін СНД, у тым ліку адзін грамадзянін Беларусі". Людзі атруціліся прадуктамі гарэння.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН