Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/07/928281_123456/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:39
07.11.2017 11:57 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Удзельнікі кансультацый паміж МЗС у рамках СНД абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння краін

Мінск, 7 лістапада. 9—10 лістапада ў Маскве адбудуцца кансультацыі паміж МЗС у рамках СНД на тэму "Аб узаемадзеянні дзяржаў — удзельніц СНД па пытаннях адаптацыі СНД да сучасных рэалій".

Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, удзельнікі кансультацый "разгледзяць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзяржаў Садружнасці ў святле вынікаў пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў і Савета міністраў замежных спраў СНД, а таксама прапановы па рэалізацыі рашэнняў гэтых органаў". Будуць таксама разгледжаны пытанні каардынацыі працы Выканаўчага камітэта СНД з міністэрствамі замежных спраў краін Садружнасці пры падрыхтоўцы праектаў дакументаў да пасяджэнняў вышэйшых статутных органаў СНД.

Акрамя таго, прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць ход падрыхтоўкі да маючага адбыцца ў першай дэкадзе снежня ў Маскве XII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД і пытанні выкарыстання патэнцыялу Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.

У ходзе кансультацый плануецца прапрацаваць праекты заявы аб недапушчэнні і спыненні разбурэння і апаганьвання помнікаў і аб'ектаў, якія маюць гістарычную, рэлігійную і культурную каштоўнасць, і адпаведнага рашэння Савета міністраў замежных спраў СНД.

Чакаецца, што ўдзельнікі кансультацый закрануць пытанні аб рэвізіі дзеючай Канцэпцыі далейшага развіцця СНД, адаптацыі яе палажэнняў да сучасных умоў і распрацоўцы новага Плана асноўных мерапрыемстваў на сярэднетэрміновую перспектыву.

Акрамя гэтага, плануецца абмеркаваць неабходнасць унясення паправак і ўдасканалення шэрагу дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў Садружнасці, і механізму правядзення пасяджэнняў экспертных груп, у тым ліку шляхам прымянення відэаканферэнцсувязі.
Вячаслаў Будкевіч, БелвПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН