Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/08/928330_445566/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 18:10
08.11.2017 09:58 Грамадства

Мінчанін сабраў у гаражы электрамабіль

Мінск, 8 лістапада. Мінчанін Сяргей Русакоў сабраў у гаражы электрамабіль, паведаміў 7 лістапада тэлеканал СТВ.

"На распрацоўку інавацыйнага праекта пайшло два гады, а зараз вынаходнік думае, як удасканаліць машыну. <...> Гэта першы і пакуль адзіны электрамабіль у Беларусі, сабраны сваімі рукамі. Кампактны і манеўраны. Без падзарадкі ён можа пераадолець больш за сотню кіламетраў. А папоўніць недахоп энергіі можна практычна ад любой разеткі", — гаворыцца ў рэпартажы тэлеканала.

Паводле слоў вынаходніка, у яго ідэю не верыў ніхто, а цяпер "ад ахвотных пратэставаць цуд тэхнікі проста няма адбою".

Вонкава, як паведамляе СТВ, электрамабіль практычна нічым не адрозніваецца ад звычайнага, няма выхлапной трубы. "Але самае цікавае схаванае ўнутры. Машына едзе практычна бясшумна і здольная разганяцца да 60 кіламетраў за гадзіну літаральна за пяць секунд", — гаворыцца ў рэпартажы тэлеканала.

Паведамляецца, каб сабраць электракар ў дамашніх умовах, Русакоў купіў недарагую іншамарку і цалкам памяняў начынне. Ад батарэі да рухавіка — усё збіраў сам. "А калі адчуваў дэфіцыт дэталяў, літаральна пераасэнсоўваў рэчаіснасць. Спідометр веласіпеда паказвае хуткасць электракара. Знайшла сваё месца і зарадная прылады для ноўтбука", — гаворыцца ў рэпартажы СТВ.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239