Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/08/928336_445566/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2020 06:41
08.11.2017 10:03 Эканоміка, Грамадства

У Ханой паступілі першыя нізкападлогавыя аўтобусы "МАЗ"

Мінск, 8 лістапада. У Ханой паступіла першая партыя нізкападлогавых аўтобусаў "МАЗ" — 15 машын, паведаміў 7 лістапада тэлеканал ОНТ.

"Сёння горад актыўна мяняе састарэлы рухомы састаў, і мінскія аўтобусы прыйшліся дарэчы, абагнаўшы галоўных канкурэнтаў — кітайскіх, японскіх і карэйскіх вытворцаў", — гаворыцца ў рэпартажы ОНТ.

У найбліжэйшыя два гады Ханой мае намер купіць яшчэ 300 машын.

"Галоўная перавага — зборка "МАЗаў" даўжынёй 12 і 9 метраў з поўнаразборных камплектаў, а гэта ўнікальная практыка для тэхнікі такой канструкцыі. Акрамя таго, прысутнасць у В'етнаме для айчыннага завода адкрывае і выхад на рынкі краін Паўднёва-Усходняй Азіі", — адзначаецца ў рэпартажы ОНТ.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН