Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/08/928394_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:33
08.11.2017 14:14 Палітыка, Грамадства

Петэр Маўрэр: МКЧК высока ацэньвае гуманітарную дзейнасць Беларусі

Мінск, 8 лістапада. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа высока ацэньвае гуманітарную дзейнасць Беларусі па аказанні дапамогі іншым краінам. Пра гэта заявіў прэзідэнт МКЧК Петэр Маўрэр 8 лістапада ў Мінску падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Маўрэр акцэнтаваў увагу на тым, што з Беларуссю на працягу многіх гадоў складваюцца выдатныя адносіны, і сапраўды прыйшоў час падняць іх на яшчэ больш высокі ўзровень. "Я тут знаходжуся з візітам, каб падпісаць дакументы па адкрыцці ў Мінску пастаяннага прадстаўніцтва МКЧК ужо ў наступным годзе", — сказаў кіраўнік арганізацыі.

"Беларускі народ, улада, вы асабіста падтрымліваеце дзейнасць камітэта. Мы гэта адчуваем. І такім чынам вы падтрымліваеце міжнароднае гуманітарнае права, якога мы прытрымліваемся", — падкрэсліў Маўрэр.

На яго думку, за апошні час свет стаў значна больш складаным, палярызаваным і гуманітарныя наступствы канфліктаў адчуваюцца ўсё больш востра. "Сёння дзейнасць Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа як ніколі залежыць ад падтрымкі такіх краін, як Беларусь, якія імкнуцца да ўрэгулявання канфліктаў у свеце, імкнуцца аб'яднаць і пасадзіць за адзін стол бакі, што ваююць. Дзякуй за вашу дапамогу", — сказаў кіраўнік МКЧК.

Ён лічыць, што Беларусь у плане гуманітарнай падтрымкі Украіны, Сірыі паказвае прыклад і іншым дзяржавам. Разам з гэтым Петэр Маўрэр выказаў надзею, што Беларусь можа стаць свайго роду правадніком пашырэння гуманітарнай дзейнасці ў тых інтэграцыйных аб'яднаннях, членам якіх яна з'яўляецца.

Маўрэр падзякаваў Лукашэнку і беларускаму народу гуманітарную дапамогу, якая аказваецца на міжнароднай арэне.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239