Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/08/928415_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:25
08.11.2017 15:05 Эканоміка

Паток транспарту праз мяжу Беларусі за студзень—верасень павялічыўся на 22%

Мінск, 8 лістапада. Паток транспартных сродкаў праз мытную мяжу Беларусі за студзень—верасень узрос на 22% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.

У 2017 годзе праз мяжу Беларусі ўжо прайшло каля 6,2 млн транспартных сродкаў, што больш чым на 1 млн перавышае паказчык за дзевяць месяцаў мінулага года. З транспарту, які праехаў, — каля 4,5 млн легкавых і больш за 1,5 млн грузавых аўтамабіляў.

Таксама ў студзені—верасні гэтага года на 13% узрасла колькасць перамяшчаных чыгуначных вагонаў і склала каля 2,3 млн.

Як лічыць мытнае ведамства, такая тэндэнцыя сведчыць пра рост транзітнай прывабнасці Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239