Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/09/928506_456982/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:19
09.11.2017 09:12 Эканоміка

Аўтапарк Кіева папоўніўся 18 новымі аўтобусамі "МАЗ"

Мінск, 9 лістапада. Кіеў паводле вынікаў тэндару закупляе сто новых аўтобусаў "МАЗ". Першая партыя з 18 машын паступіла ва ўкраінскую сталіцу, 8 лістапада адзін з аўтобусаў пратэставаў мэр Кіева Віталь Клічко, паведамляе прэс-служба Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

"Наша задача — аднавіць аўтапарк сталіцы. І каб камунальны грамадскі транспарт адпавядаў сучасным патрабаванням. Новыя сучасныя і камфортныя аўтобусы з'яўляюцца альтэрнатывай маршруткам, якія не даюць якаснага сэрвісу і на якія шмат скаргаў ад кіяўлян", — прыводзіць прэс-служба словы Клічко.

Як адзначыў мэр Кіева, пастаўленыя аўтобусы "МАЗ" выпрацаваныя згодна з усімі сучаснымі стандартамі: у іх нізкае размяшчэнне падлогі, яны прыстасаваныя для абслугоўвання маламабільных груп насельніцтва, у іх ўсталяваная сістэма кандыцыянавання, Wi-Fi.

Экалагічны стан аўтобусаў адпавядае стандартам Euro-5, яны абсталяваныя рухавікамі нямецкай кампаніі Mercedes-Benz і аўтаматычнай каробкай перадач ZF (Германія).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239