Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/09/928509_445566/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:32
09.11.2017 09:31 Грамадства

У Гродзенскім раёне мужчыну насмерць заваліла грунтам

Мінск, 9 лістапада. У Гродзенскім раёне мужчына загінуў пры капанні студні.

Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, інцыдэнт здарыўся днём 8 лістапада. У 14.25 ратавальнікам паступіла інфармацыя, што падчас капання пітной студні на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Усава адбыўся абвал грунту.

У выніку загінуў мужчына, індывідуальны прадпрымальнік. Работнікі МНС з выкарыстаннем спецсродкаў правялі работы па даставанні цела.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239