Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/10/928709_112233/
Дата раздрукоўкі: 29.05.2020 00:33
10.11.2017 10:24 Палітыка, Грамадства

У Маскве кіраўнікі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі абмяркуюць забеспячэнне дзейнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў

Мінск, 10 лістапада. У Маскве 10 лістапада пад старшынствам міністра абароны РФ генерала арміі Сяргея Шайгу адбудзецца пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

Як паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны РФ, калегія разгледзіць пытанні забеспячэння дзейнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў, падвядзе вынікі працы за мінулы год і ўдакладніць напрамкі і задачы наступнай сумеснай дзейнасці.

Будуць таксама прааналізаваныя вынікі найбольш значнага і маштабнага сумеснага мерапрыемства ваеннага супрацоўніцтва, праведзенага сёлета, — стратэгічных вучэнняў "Захад-2017".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239