10.11.2017 13:24 Грамадства
Расіянін спрабаваў правезці цераз беларуска-ўкраінскую мяжу цешчу ў багажніку
Мінск, 10 лістапада. Пры надглядзе машыны ў пункце пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы ў багажніку выяўлены нелегальны пасажыр.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, 9 лістапада ў пункце пропуску "Весялоўка" афармленне на выезд з Беларусі ва Украіну праходзілі грамадзяне Расіі, мужчына і жанчына. Падчас надгляду іх аўтамабіля Volkswagen пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні знайшлі яшчэ аднаго пасажыра.
У багажніку, схаваўшыся пад верхнім адзеннем, знаходзілася грамадзянка Украіны. Высветлілася, што яна маці расіянкі. У 60-гадовай жанчыны тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся ў сакавіку 2015 года. Таму такім спосабам з дапамогай дачкі і яе сужыцеля яна вырашыла пазбегнуць кантролю на мяжы.
Жанчына паведаміла, што пра неабходнасць замены дакумента яе папярэджвалі расійскія пагранічнікі яшчэ пры перасячэнні расійска-беларускай мяжы. Гэтае патрабаванне грамадзянка Украіны праігнаравала, і таму на сямейным савеце было прынятае рашэнне вярнуцца дадому з Пінска ў Санкт-Пецярбург цераз міжнародны пункт пропуску "Весялоўка" на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Цераз мяжу ўсе трое парушальнікаў не прапушчаныя. У дачыненні да кіроўцы і грамадзянкі Украіны распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Жанчына таксама будзе прыцягнутая да адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі.