Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/10/928773_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:49
10.11.2017 14:08 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША даражэе на біржы восьмыя таргі запар

Мінск, 10 лістапада. 10 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, нязначна ўмацаваўся да расійскага рубля. Пры гэтым долар даражэе ўжо восьмую гандлёвую сесію запар.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0083 рубля (0,36%) і склаў 2,3183 рубля.

Курс долара вырас на 0,0006 рубля (0,03%) і склаў 1,9921 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0002 рубля і склаў 3,3617 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які працягвае ігнараваць спрыяльную кан'юнктуру на рынку нафты, паказваючы аслабленне да долара, нягледзячы на цэны на нафту вышэйшыя за 64 долары за бараль Brent. Як адзначаюць фінансавыя аналітыкі, негатыўнымі для рубля фактарамі выступаюць выплаты знешняга доўгу расійскімі карпарацыямі, павелічэнне пакупак валюты Мінфінам РФ, а таксама рызыкі ад узмацнення жорсткасці санкцый ЗША ў дачыненні да Расіі.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 2,81 капейкі, склаўшы 59,2808 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239