Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/10/928838_123456/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:04
10.11.2017 16:58 Эканоміка

У кастрычніку зафіксавана самая высокая ў гэтым годзе інфляцыя

Мінск, 10 лістапада. У кастрычніку ў Беларусі зафіксаваны самы высокі ў гэтым годзе рост спажывецкіх цэн — 1,2%, сведчаць апублікаваныя 10 лістапада даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені 2017 года цэны выраслі на 0,9%, у лютым — на 0,5%, сакавіку — на 0,3%, красавіку — на 0,7%, маі — на 0,3%, чэрвені — на 0, 7%. У ліпені і жніўні назіралася дэфляцыя, калі цэны знізіліся на 0,1% і 0,8% адпаведна. У верасні яны павысіліся на 0,3%. За 10 месяцаў інфляцыя склала 3,9%.

У кастрычніку ў адносінах да верасня цэны на харчовыя тавары выраслі на 1,3% (з пачатку года — на 2,9%), на нехарчовыя — на 0,5% (2,7%), на паслугі — на 2,1 % (8,1%).

Афіцыйны прагноз улад прадугледжвае інфляцыю ў 2017 годзе ў межах 9%. Аднак, як паведаміў 26 чэрвеня першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой, урад разлічвае, што да канца года інфляцыя не перавысіць 6—6,5%.

У 2016 годзе спажывецкія цэны выраслі на 10,6%. Прагноз Саўміна на 2018 год — 7%.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239