Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/10/928865_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:17
10.11.2017 18:57 Палітыка, Грамадства

Начальнік сталічнага ГУУС Барсукоў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў

Мінск, 10 лістапада. Аляксандр Барсукоў вызвалены ад пасады начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама і прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ № 400 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Яшчэ адным указам ён вызваліў Віктара Дубаўца ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас "у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў". Ён прызначаны начальнікам дэпартамента фінансаў і тылу МУС.

Лукашэнка таксама вызваліў Аляксандра Кобрусева ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас таксама "ў сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў".

Даведка БелаПАН. На пасаду начальніка сталічнага ГУУС Барсукоў быў прызначаны 21 кастрычніка 2011 года. Да гэтага ўзначальваў дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН