Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/10/eu_eu_928761_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2019 01:51
10.11.2017 13:15 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лябедзька: Расія актывізуе свой уплыў на Беларусь

Вільнюс, 10 лістапада. Сёння не Еўрапейскі саюз, а Расія актывізуе свае праграмы ўплыву на Беларусь, заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька 10 лістапада ў Вільнюсе на кансультацыях з дэпутатамі літоўскага сейма.
Паводле яго слоў, Расія "стала праводзіць больш мерапрыемстваў для тых, хто падтрымлівае рускі свет", працягваецца яе медыйная прысутнасць у краіне праз тэлеканалы, якія вяшчаюць у Беларусі.

З іншага боку, адзначыў палітык, Еўрасаюз скарачае падтрымку грамадскіх праграм у Беларусі. Галоўным грантаатрымальнікам, паводле яго слоў, апошнім часам "становіцца ўлада". Падтрымка з боку ЕС ідзе нават на судовую сістэму, якой "у Беларусі проста няма", падкрэсліў Лябедзька.

Паводле яго слоў, улады Беларусі і ЕС нават сталі ствараць "фэйкавыя дыялогавыя пляцоўкі". "Патрэбны актуальны парадак дня, які вядзе да рэальных перамен, а не іх імітацыі", — падкрэсліў лідар АГП.

У кансультацыях з дэпутатамі сейма таксама ўдзельнічаюць лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі, генеральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечаслаў Грыб, намеснікі старшыняў Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук і Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Валерый Ухналёў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН