Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/12/928968_445566/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:44
12.11.2017 15:25 Грамадства, Палітыка

На наступным тыдні пройдуць чарговыя суды над удзельнікамі "Маршу абураных беларусаў 2.0"

Мінск, 12 лістапада. На наступным тыдні працягнуцца суды над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі "Марш абураных беларусаў 2.0", якая адбылася ў Мінску 21 кастрычніка.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, на 14 лістапада прызначаныя судовыя пасяджэнні па разглядзе спраў актывістаў Леаніда Кулакова і Алены Талстой, на 16 лістапада — Валерыя Шчукіна.

На сёння ўжо больш за 10 чалавек зведалі адміністрацыйны пераслед за ўдзел у гэтай акцыі. Сярод тых, каго суды прызналі вінаватымі на падставе арт. 23.34 КоАП, — актывіст аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Марцалеў. Суд Партызанскага раёна Мінска 9 лістапада аштрафаваў яго на 20 базавых велічынь.

9 лістапада таксама былі пакараныя штрафамі Сяргей Фалейчык з Кобрына і мінскі блогер Раман Пратасевіч.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН