Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/13/929044_125874/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:45
13.11.2017 11:25 Палітыка, Грамадства

Беларускія ваенныя прыбылі ў Таджыкістан на вучэнні КСАР АДКБ

Мінск, 13 лістапада. Беларускія вайскоўцы 12 лістапада прыбылі да месца правядзення вучэнняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Таджыкістане, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Вучэнні з'яўляюцца завяршальным этапам аператыўна-стратэгічных вучэнняў АДКБ "Баявое брацтва — 2017" і маюць выключна абарончы характар. Яны пройдуць на пяці палігонах Узброеных сіл Таджыкістана, дзе будуць разыграныя тактычныя эпізоды з баявымі стрэльбамі, шырокім выкарыстаннем авіяцыі і СПА. Завяршальны этап манеўраў адбудзецца на палігоне Харбмайдон.

Ад беларускага боку ў вучэннях бяруць удзел аператыўная група Міністэрства абароны, афіцэры, вызначаныя ў склад камандавання КСАР, падраздзяленні 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый, прызначаныя ад ВС Беларусі ў склад КСАР АДКБ.

У вучэннях таксама бяруць удзел вайскоўцы Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН