Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/16/929680_929681/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:50
16.11.2017 14:13 Эканоміка

БелАЗ па выніках дзесяці месяцаў павялічыў экспарт прадукцыі амаль удвая

Мінск, 16 лістапада. Аб'ём экспарту прадукцыі ААТ "БелАЗ" у студзені—кастрычніку 2017 года ў дачыненні да аналагічнага леташняга перыяду павялічыўся на 93,8%, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

За 10 месяцаў прадукцыя пастаўлена ў 28 краін. На экспарт ідзе каля 96% агульнага аб'ёму вытворчасці. У краіны СНД (без Расіі) экспарт вырас у 2,3 разу, у Расію — у 1,9 разу, у далёкае замежжа — у 1,5 разу.

У пяцёрку вядучых спажыўцоў белазаўскай тэхнікі ўваходзяць Расія, Узбекістан, Зімбабвэ, Казахстан і Украіна. З краін далёкага замежжа адзначаны буйныя пастаўкі ў Марока, Боснію і Герцагавіну, Анголу.

Агульны аб'ём адгрузкі ў грашовым выражэнні прыкладна на траціну перавышае ўзровень ўсяго мінулага года. Паказчык сумарнай грузападымальнасці прададзеных кар'ерных самазвалаў вырас амаль у два разы — з 43,7 да 83 тысяч тон, а сярэдняя грузападымальнасць самазвала — з 89 да 113 тон. "Гэта павелічэнне ў вялікай ступені звязана са значным ростам адгрузкі менавіта машын грузападымальнасцю 90 тон і вышэйшай: амаль у 2 разы (у натуральным выражэнні) у параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га і на 174 адзінкі больш, чым за ўвесь мінулы год", — растлумачылі ў прэс-службе.

У студзені—кастрычніку 2017 года прырост аб'ёмаў вытворчасці ў дзейных цэнах склаў 90,7% да аналагічнага перыяду 2016-га.

ААТ "БелАЗ" — кіруючая кампанія холдынгу "БелАЗ-холдынг" — найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўнай і будаўнічай галінах.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239