Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/16/929709_445566/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:53
16.11.2017 13:43 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША працягвае расці на таргах БВФБ

Мінск, 16 лістапада. 16 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША працягнуў умацоўвацца да беларускага рубля, захаваўшы пазіцыі больш як гадавога максімуму.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0056 рубля (0,24%) і склаў 2,3646 рубля.

Курс долара вырас на 0,0011 рубля (0,05%) да 2,0068 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0170 рубля (0,51%) і склаў 3,3466 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на чорнае золата эталонных марак раніцай у чацвер раслі падчас электронных таргоў на Лонданскай і Нью-Йоркскай біржах. Кошт маркі Brent набліжаўся да 62 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 25,92 капейкі, склаўшы 59,9898 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239