Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/16/929733_929734/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:57
16.11.2017 15:23 Эканоміка, Фінансы

Лукашэнка даручыў распрацаваць "выразную сістэму аплаты працы кіраўнікоў банкаў"

Мінск, 16 лістапада. Заслухаўшы 16 лістапада даклад па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый, Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць выразную сістэму аплаты працы кіраўнікоў банкаў у краіне.

Гэтая сістэма, паводле яго слоў, "павінна быць справядлівай і працаваць па-чалавечы". Лукашэнка папярэдзіў аб адказнасці за вынік і выкананне яго даручэнняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Падчас нарады адзначалася, што заработная плата топ-менеджараў асобных банкаў у Беларусі "проста зашкальвае". Яны атрымліваюць у разы больш, чым нават члены урада, не кажучы аб радавых работніках розных сфер — тут розніца ў лічбах можа быць у сотні разоў.

Лукашэнка задаў канкрэтнае пытанне ўдзельнікам нарады: які з кіраўнікоў банкаў у Беларусі працуе больш, чым старшыня праўлення Нацыянальнага банка або прэм`ер-міністр краіны? "Не думаю, што кіраўнік канкрэтнага прыватнага ці дзяржбанка працуе больш і якасней, чым старшыня Нацыянальнага банка. Калі так, то трэба прэзідэнту задумацца. Але пакуль я бачу, што гэта не так", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён пагадзіўся з тым, што калі банк выконвае ўсе крытэрыі, то яго кіраўніцтва трэба заахвочваць. Лукашэнка даручыў Нацбанку яшчэ раз паглядзець на існуючыя крытэрыі і, калі ёсць такая неабходнасць, зрабіць больш жорсткімі некаторыя з іх.

Ён таксама заўважыў, што для крэдытна-фінансавых арганізацый галоўнае — прыбытак. "Але ж банкі, нават замежныя, вядуць дзейнасць унутры краіны і зарабляюць за кошт яе грамадзян і прадпрыемстваў, у тым ліку выдаючы нятанныя крэдыты", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239