Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/16/eu_eu_929667_478596/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:07
16.11.2017 10:24 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Беларусь наведае міністр замежных спраў ФРГ

Мінск, 16 лістапада. Беларусь 17 лістапада з рабочым візітам наведае віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль. Гэта першы з 1995 года двухбаковы візіт кіраўніка нямецкай дыпламатыі, адзначаецца ў паведамленні беларускага МЗС.
У рамках візіту запланаваная сустрэча Габрыэля з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Дыпламаты абмяркуюць "шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, абмяняюцца думкамі па міжнародным і рэгіянальным парадку дня". Пасля перамоў бакі дадуць прэс-канферэнцыю ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Германіі возьме ўдзел у XV Мінскім форуме.

Габрыэль — віцэ-канцлер з 17 снежня 2013 года і міністр замежных спраў з 27 студзеня 2017 года. Член Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (быў яе лідарам з лістапада 2009 года па сакавік 2017-га), якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю з хрысціянскімі дэмакратамі канцлера Ангелы Меркель. Паводле вынікаў апошніх парламенцкіх выбараў СДПГ, як чакаецца, пойдзе ў апазіцыю. Перамовы аб стварэнні новай кааліцыі паміж партыямі, якія прайшлі ў бундэстаг, працягваюцца.

У лістападзе 2010 года Мінск наведаў міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле. Гэта быў сумесны візіт з кіраўніком польскага знешнепалітычнага ведамства Радославам Сікорскім. У лютым 2015 года кіраўнік нямецкай дыпламатыі Франк-Вальтэр Штайнмаер разам з канцлерам Меркель знаходзіўся ў Мінску на чатырохбаковых перамовах (Украіна — Германія — Францыя — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239