Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/17/929887_102589/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:35
17.11.2017 11:34 Грамадства

Мінчанін, які выкінуў з акна пятага паверха таксу, паўстане перад судом

Мінск, 17 лістапада. Мінчанін, які выкінуў з акна пятага паверха таксу, паўстане перад судом.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Марыя Дранькова, Фрунзенскім раённым аддзелам СК сталіцы завершанае расследаванне справы ў дачыненні да 28-гадовага мужчыны, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель, здзейсненае з хуліганскіх і іншых нізкіх меркаванняў). Справа накіраваная ў суд.

Следствам устаноўлена, што раніцай 26 жніўня 2017 года абвінавачваны, знаходзячыся ў кватэры сваёй знаёмай на вуліцы Скрыпнікава ў Мінску, выкінуў яе сабаку з акна. У той момант ён знаходзіўся на кухні разам з сябрам, з якім распіваў спіртныя напоі. Гаспадыня таксы была ў іншым пакоі.

"Паводле слоў падследнага, яго раззлавала, што шчанюк спрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу: перыядычна брахаў і скуголіў, з-за гэтага ён вырашыў пазбавіцца ад жывёліны. Пры гэтым фігурант разумеў, што падзенне прывядзе да смерці сабакі. На вуліцы відавочцамі здарэння сталі некалькі мужчын. Яны пачулі брэх сабакі з верхніх паверхаў. Потым убачылі, што яго кінулі з акна. Неабыякавыя грамадзяне падышлі да жывёлы, аднак дапамагчы ёй ужо не маглі. На месца здарэння сведкі выклікалі супрацоўнікаў праваахоўных органаў", — адзначылі ва УСК.

Раней абвінавачаны прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за карыслівыя злачынствы, нідзе не працуе, па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна. Падчас следства мужчына прызнаўся ў зробленым і раскаяўся.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239