Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/17/929910_112547/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:20
17.11.2017 13:05 Грамадства

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Мінску затрыманы ўласны карэспандэнт "Украінскага радыё" Павел Шаройка

Мінск, 17 лістапада. У Мінску затрыманы ўласны карэспандэнт "Украінскага радыё" ў Беларусі Павел Шаройка, паведаміў у "Фэйсбуку" кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія.

"Ад афіцыйных адказаў на наш запыт пасольства Беларусі пакуль ўхіляецца", — напісаў ён. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, журналісту выстаўленае абвінавачанне ў шпіянажы.

У КДБ інфармацыю пра затрыманне Шаройкі не каментуюць. Няма пакуль інфармацыі з гэтай нагоды і ў пасольстве Украіны ў Беларусі.

У кіеўскім офісе "Украінскага радыё" БелаПАН заявілі, што даведаліся аб затрыманні калегі з "Фэйсбука". "Жонка Шаройкі хутка павінна сустрэцца з нашымі карэспандэнтамі", — паведамілі ў рэдакцыі.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239