Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/17/929921_115544/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:46
17.11.2017 13:35 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША патаннеў упершыню з пачатку лістапада

Мінск, 17 лістапада. 17 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША пасля некалькіх тыдняў росту знізіўся да беларускага рубля, але захаваў пазіцыі больш як гадавога максімуму.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0002 рубля і склаў 2,3648 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0018 рубля (0,09%) да 2,005 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0149 рубля (0,45%) і склаў 3,3615 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель паводле вынікаў біржавога закрыцця чацвярга істотна падаражэў дзякуючы экспарцёрам. Сусветныя цэны на нафту маркі Brent раніцай у пятніцу растуць і апоўдні дасягнулі 61,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 35,73 капейкі, склаўшы 59,6325 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239