Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/17/929922_123456/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:32
17.11.2017 13:38 Палітыка

Генпракуратура запатрабавала ад МУС вызначыць асоб, якія пускаюць беспілотнікі над БелАЭС

Мінск, 17 лістапада. Генеральная пракуратура Беларусі прааналізавала выкананне заканадаўства ў сферы выкарыстання ў нацыянальнай паветранай прасторы авіямадэлей (квадракоптары, дроны).

Як паведамілі ў Генпракуратуры, у 2017 годзе зафіксаваны рост колькасці несанкцыянаваных палётаў лятальных апаратаў без чалавека на борце, кіраванне якімі магчымае пры ўмове візуальнага кантакту, а таксама некіравальных апаратаў, якія свабодна лятаюць. Толькі ў Гродзенскай вобласці над аб'ектам "Беларуская атамная электрастанцыя" на працягу другога паўгоддзя гэтага года зафіксавана восем палётаў, ажыццёўленых беспілотнікамі ў забароненай для іх зоне.

Генпракуратура накіравала ў МУС інфармацыйны ліст, у якім прапанавала прымаць неабходныя меры па ўстанаўленні асоб, якія дапускаюць парушэнні парадку выкарыстання паветранай прасторы.

Адпаведная інфармацыя накіравана ў дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. У ёй звернута ўвага на недастатковую інфармаванасць уладальнікаў і карыстальнікаў лятальных апаратаў аб пераліку зон, забароненых для іх выкарыстання ў краіне.

Для ўдасканалення і ўрэгулявання парадку выкарыстання лятальных апаратаў дэпартаменту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый прапанавана паскорыць распрацоўку авіяцыйных правілаў арганізацыі і выканання палётаў авіямадэлей (беспілотных лятальных апаратаў).

"Факты правапарушэнняў у названай сферы патрабуюць ад усіх датычных дзяржаўных органаў і зацікаўленых асоб паляпшэння каардынацыі іх дзейнасці, накіраванай на выключэнне некантралюемага руху ў небе названых лятальных апаратаў, якія ствараюць пагрозу бяспецы палётаў і авіяцыйнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю, здароўю цi маёмасцi грамадзян, юрыдычных асоб", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239