Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/17/929998_123456/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:41
17.11.2017 16:20 Грамадства

Беларуса, затрыманага за стральбу ў офісе Reuters у Гдыні, вызвалілі з-пад варты

Мінск, 17 лістапада. Беларуса, затрыманага за стральбу ў штаб-кватэры медыякампаніі Thomson Reuters у Гдыні, вызвалілі з-пад варты без якіх-небудзь умоў. Такое рашэнне прыняў 17 лістапада суд у Гданьску, паведамляе выданне Nasze Miasto.

Гаворка ідзе пра ўраджэнца Гродна Сцяпана Свідзерскага, які ў свой час паехаў з Беларусі ў Польшчу вучыцца па праграме Каліноўскага.

Пасля судовага пасяджэння ён заявіў журналістам, што не прызнае сваёй віны, і паехаў разам з адвакатам.

Пракурор мае намер абскардзіць рашэнне суда.

Трыццацігадовы беларус быў затрыманы ўвечары 14 лістапада пасля таго, як пачаў страляць па калегах у офісе інфармацыйнага агенцтва Рэйтэр ў Гдыні. Польскія СМІ паведамлялі, што ён паспеў зрабіць два стрэлы, пасля чаго супрацоўнікі выклікалі экстранную службу, адзін з іх змог абясшкодзіць маладога чалавека, які страляў. Ніхто не пацярпеў.

"Радыё Гданьск" паведамлала, што беларусу нібыта прад'яўлена абвінавачанне ў замаху на забойства і згодна з польскім заканадаўствам яму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.

16 лістапада генеральны консул Беларусі ў Гданьску (Польшча) Сяргей Міхневіч сустракаўся з затрыманым, а затым з польскімі праваахоўнікамі. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе МЗС Беларусі, супрацоўнікі праваахоўных органаў запэўнілі дыпламата, што беларускі бок атрымае ўсю неабходную інфармацыю аб ходзе папярэдняга расследавання.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239