Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/17/930058_930059/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:21
17.11.2017 18:50 Грамадства

Памёр генконсул Беларусі ў Стамбуле Уладзімір Мірановіч

Мінск, 17 лістапада. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Уладзімір Мірановіч раптоўна памёр 17 лістапада.

Як паведамляе беларускае пасольства ў Турцыі, у сувязі са смерцю Мірановіча ў генеральным консульстве будзе адкрыта кніга спачуванняў 20 і 21 лістапада з 10.00 да 13.00 гадзін. Спачуванні могуць таксама быць накіраваныя на электронны адрас: turkey.istanbul@mfa.gov.by.

Уладзімір Мірановіч нарадзіўся 26 верасня 1956 года. З 1978 па 1996 год працаваў на розных пасадах у Беларускім політэхнічным інстытуце, Дзяржплане БССР, апараце Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Наступныя дваццаць гадоў працаваў у сістэме МЗС, у тым ліку ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі ў Дзяржаве Ізраіль, Злучаных Штатах Амерыкі, Чэшскай Рэспубліцы. Са жніўня 2016 года ўзначальваў генеральнае консульства Беларусі ў Стамбуле.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН