Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/17/eu_eu_929888_456321/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:11
17.11.2017 12:00 Грамадства, Спорт, Беларусь — Eўрасаюз

Міністр інфармацыі абмеркаваў з прадстаўнікамі Euronews перспектывы супрацоўніцтва

Мінск, 17 лістапада. Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч абмеркаваў з прадстаўнікамі Euronews перспектывы супрацоўніцтва з тэлеканалам. Як паведамляе прэс-служба міністэрства, 16 лістапада Карлюкевіч правёў сустрэчу з дырэктарам офіса тэлеканала па продажы на міжнародным рынку ў Германіі К'елам Штайнам і менеджарам Янай Эрдман.

У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў і прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па турызме.

"Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і тэлеканалам Euronews у галіне інфармацыі, уключаючы прасоўванне іміджу Беларусі за мяжой у кантэксце правядзення у 2019 годзе ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Euronews былі прэзентаваныя пакеты прапаноў па прасоўванні іміджу краіны, яе турыстычных магчымасцяў", — удакладнілі ў прэс-службе.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239