Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/20/930218_445566/
Дата раздрукоўкі: 18.06.2018 01:02
20.11.2017 14:17 Грамадства

КДБ: Павел Шаройка прызнаў, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарату ваеннай разведкі Украіны

Мінск, 20 лістапада. Затрыманы ўкраінскі журналіст Павел Шаройка прызнаў, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарату ваеннай разведкі Украіны і працаваў у Беларусі пад прыкрыццём, заявіў афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын 20 лістапада на брыфінгу ў Мінску.
У дачыненні да Шаройкі распачатая справа на падставе артыкула 358 Крымінальнага кодэкса Беларусі (шпіянаж). Прынятае рашэнне аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Паводле слоў Пабяржына, Шаройка стварыў агентурную сетку з грамадзянаў Беларусі. "Знойдзеныя пераканаўчыя доказы яго супрацьпраўнай дзейнасці, якая наносіць шкоду Беларусі", — сказаў прадстаўнік КДБ.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН