Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/21/930368_930369/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:35
21.11.2017 13:02 Грамадства

Гродзенскія мытнікі перадалі ў заапарк двух варанаў, знойдзеных у цягніку

Мінск, 21 лістапада. Гродзенскія мытнікі перадалі ў заапарк двух варанаў, выяўленых у пасажырскім цягніку Калінінград — Масква.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, дзве дарослыя асобіны варанаў былі выяўленыя ў кацельні вагона з боку працоўнага тамбура. Цеплалюбныя жывёлы перамяшчаліся ў кантэйнеры, змешчаным у сумку, і знаходзіліся ў стане анабіёзу. Выратаванне рэптылій стала магчымым дзякуючы аператыўнаму ўмяшанню мытнай і памежнай службаў.

Супрацоўнікамі аддзела мытных расследаванняў Гродзенскай рэгіянальнай мытні вараны перададзены ў Гродзенскі заапарк. Згодна з папярэднім заключэннем экспертаў па жывёлах, яшчаркі адносяцца да віду белагорлых варанаў, якія жывуць у паўднёвай і ўсходняй Афрыцы.

Даўжыня двух асобін 130 см і 122 см адпаведна, агульная маса склала амаль 12 кг.

Мытняй пачаты працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КоАП Рэспублікі Беларусь. Рэптыліі, стан якіх ацэньваецца як стабільны, знаходзяцца ў заапарку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН