Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/21/930538_123456/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:03
21.11.2017 20:28 Эканоміка

Кіраўнікі мытных ведамстваў Беларусі і Украіны падпісалі на сустрэчы ў Мінску два мемарандумы

Мінск, 21 лістапада. Два мемарандумы падпісаныя 21 лістапада ў Мінску паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай фіскальнай службай Украіны.

Як паведамляе прэс-служба ДМК, кіраўнікі мытных ведамстваў дзвюх краін Юрый Сянько і Міраслаў Продан падпісалі мемарандумы аб супрацоўніцтве па падрыхтоўцы кадраў і аб намерах па пытаннях узаемадзеяння на перыяд правядзення ў Рэспубліцы Беларусь II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годе.

"Узаемадзеянне мытных органаў Рэспублікі Беларусь і Украіны на працягу многіх гадоў знаходзіцца на самым высокім узроўні. Важным практычным крокам па развіцці супрацоўніцтва, безумоўна, з'яўляецца і сённяшняя наша сустрэча, якая дасць магчымасць не толькі абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, але і вызначыць стратэгічныя прыярытэты і канкрэтныя крокі ўзаемадзеяння нашых адміністрацый", — падкрэсліў у сваім прывітальным выступленні Юрый Сянько.

Кіраўнікі ведамстваў абмеркавалі сітуацыю на беларуска-ўкраінскім участку мяжы, пытанні спрашчэння мытных фармальнасцей і пераходу на сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, а таксама супрацоўніцтва па пытаннях арганізацыі барацьбы з парушэннем мытнага заканадаўства.

Таксама абмяркоўваліся перавагі для ўпаўнаважаных эканамічных аператараў і свабодныя эканамічныя зоны ў сувязі з уступленнем у сілу Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239