Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/22/930740_123456/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:21
22.11.2017 21:17 Эканоміка

Кабякоў: Беларусь гатова пабудаваць у Грузіі лядовую арэну і біятлонны стадыён

Мінск, 22 лістапада. Беларусь гатова пабудаваць у Грузіі лядовую арэны і біятлонны стадыён. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 22 лістапада ў Мінску на сустрэчы са старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзе.

"Нам вядома, што ў Грузіі мяркуецца ўзвядзенне лядовай арэны, біятлоннага стадыёна, цэнтра скачкоў з трампліна алімпійскага стандарту. У нашай краіне маюцца кампетэнцыі, каб прапанаваць такія праекты. Вы можаце паглядзець на іх — у нас ёсць лядовыя палацы, біятлонны комплекс у Раўбічах", — цытуе Кабякова прэс-служба ўрада.

Ён прапанаваў развіваць супрацоўніцтва паміж праектнымі і будаўнічымі арганізацыямі дзвюх краін і заявіў, што Беларусь таксама гатова падзяліцца вопытам развіцця гарадскіх тэрыторый і асобных рэгіёнаў.

Падчас сустрэчы Кабякоў адзначыў, што Беларусь разлічвае актывізаваць з Грузіяй двухбаковыя кантакты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, нафтахіміі, фармацэўтыцы, гуманітарнай сферы. "Шэраг вядомых беларускіх брэндаў — Мінскі трактарны завод, "Магілёўліфтмаш", МАЗ і іншыя — хацелі б менш часу марнаваць на пошук надзейных партнёраў, з кім можна было б гарантавана рэалізоўваць праекты. Таму нам важныя вашы рэкамендацыі, на каго можна пакласціся, каб рэальна атрымаць у адносна кароткі, разумны прамежку часу максімальную аддачы", — растлумачыў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, Кабякоў лічыць перспектыўным выкарыстанне інфраструктуры тэхнапаркаў Беларусі і Грузіі для прасоўвання сумесных навуковых праектаў па развіцці інавацыйнага прадпрымальніцтва і падрыхтоўцы ІТ-спецыялістаў. "Гэта накірунак, дзе мы маглі б істотна прасунуцца", — лічыць ён.

Беларусь і Грузія разлічваюць у найбліжэйшай будучыні павялічыць тавараабарот не менш як да 200 млн долараў. У аснове беларускага экспарту — высокатэхналагічная прадукцыя, у тым ліку цягнікі "Штадлер", сельскагаспадарчая тэхніка, нафтахімічная і фармацэўтычная прадукцыя. У краін таксама ёсць дамоўленасць аб развіцці вытворчай кааперацыі, у прыватнасці, стварэнні сумеснай вытворчасці ліфтаў.

Іраклій Кабахідзе у сваю чаргу падзякаваў за магчымасць арганізаваць візіт і вывучыць, як у Беларусі развіваецца эканоміка, сельская гаспадарка. "Мы вельмі зацікаўлены развіваць адносіны паміж дзяржавамі. У нас вельмі добрыя палітычныя адносіны", — сказаў старшыня парламента Грузіі. Асобна ён падзякаваў беларускім ратавальнікам за дапамогу ў тушэнні пажару ў Баржомскай цясніне летам гэтага года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239