Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/23/930765_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:13
23.11.2017 10:36 Грамадства

Маладога мінчаніна будуць судзіць за забойства 14-гадовай дзяўчынкі і здзек з трупа

Мінск, 23 лістапада. У цэнтральным апараце Следчага камітэта Беларусі завершанае расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 14-гадовай жыхаркі вёскі Вязынка Маладзечанскага раёна.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, школьніца адшуквалася як без вестак зніклая з вечара 29 ліпеня. Яе цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзенае 1 жніўня ў лясным масіве недалёка ад месца жыхарства.

Следства ўстанавіла, што 24-гадовы жыхар Мінска, знаходзячыся ў адной кампаніі з 14-гадовай школьніцай, пагадзіўся правесці яе дадому. Па дарозе ў лясным масіве паблізу садовага таварыства "Ударнік" паміж маладымі людзьмі паўстаў канфлікт, падчас якога абвінавачваны задушыў дзяўчынку. Абвінавачаны і пацярпелая знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

У межах ўстанаўлення ўсіх абставінаў здарэння праведзены шэраг допытаў абвінавачанага і сведак, а таксама праверка паказанняў на месцы. Атрыманыя і прааналізаваныя вынікі экспертных даследаванняў. Згодна з комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай абвінавачваны ўсведамляў свае дзеянні і мог кіраваць імі.

Вынікі судова-медыцынскай экспертызы сталі падставай для канчатковай кваліфікацыі крымінальнай справы. Устаноўлена, што прычынай смерці стала механічная асфіксія.

24-гадоваму мужчыну выстаўленае абвінавачанне па ч. 1 арт. 139 КК (забойства), ч. 1 арт. 347 КК (здзек з трупа). Мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, раней ужытая да яго, не змянялася.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239