Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/23/930785_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:16
23.11.2017 14:47 Грамадства, Эканоміка

1 снежня павысяцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне дзяцей у школах і дзіцячых садках

Мінск, 23 лістапада. У Беларусі павышаюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі з 1 снежня 2017 года.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 22 лістапада 2017 года № 879.

Так, павялічваюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне на 10% тым, хто навучаецца ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі.

Апошнім разам нормы на харчаванне дзяцей павышаліся вясной бягучага года на 5%. З 15 сакавіка кошт харчавання ў дзіцячых садках у залежнасці ад узросту дзіцяці і яго знаходжання ў гэтай установе склаў у сярэднім ад 41,14 да 77,44 рубля за месяц; у агульнаадукацыйных школах — ад 1,5 да 5,14 рубля за суткі.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239