Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/23/930838_114402/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:40
23.11.2017 15:05 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША апусціўся ніжэй за 2 рублі на фоне рэзкага ўмацавання расійскага рубля

Мінск, 23 лістапада. 23 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0082 рубля (0,35%) і склаў 2,3635 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0063 рубля (0,31%) і склаў 1,9968 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0214 рубля (0,63%) і склаў 3,4153 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У чацвер цэны на нафту знізіліся, але засталіся блізка да максімуму за два з паловай гады. Кошт маркі Brent вагаецца ў раёне 63,2 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 54,39 капейкі, склаўшы 58,4622 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239