Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/24/eu_eu_931003_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2018 10:51
24.11.2017 11:28 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Брусель, 24 лістапада. Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усходняга партнёрства.
"Я перакананы, што новае пагадненне паміж Беларуссю і ЕС будзе рана ці позна. Мы з нашымі еўрапейскімі партнёрамі працуем над гэтым. Гэтаму нічога не перашкаджае, трэба рухацца паступова. Трэба рабіць тыя крокі, якія кожны з бакоў павінна зрабіць. Разуменне, што гэта пагадненне трэба заключыць, мне здаецца, ёсць", — сказаў Макей.

Макей адзначыў, што краіны ЕС па-рознаму глядзяць на ядзерную бяспеку ў кантэксце будаўніцтва беларускай АЭС. "Але мы супрацоўнічаем сёння з ЕС, мы адкрытыя да супрацоўніцтва, — падкрэсліў ён. — Больш за тое, мы маглі не праводзіць стрэс-тэсты, таму што гэта было патрабаваннем Еўракамісіі, але правялі, таму што самі вырашылі гэта зрабіць".

Міністр замежных спраў таксама паведаміў, што на сённяшнім саміце беларуская дэлегацыя плануе ў тым ліку абмеркаваць мемарандум з ЕС наконт прыярытэтаў партнёрства на 2018—2020 гады.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН