Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/25/931263_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:50
25.11.2017 15:48 Эканоміка, Грамадства

Расійскі лаўкостар "Пабеда" атрымаў дазвол Расавіяцыі на палёты ў Беларусь

Мінск, 25 лістапада. Расійскі нізкабюджэтны авіяперавозчык "Пабеда" (уваходзіць у групу "Аэрафлот") атрымаў у Расіі дазвол на рэгулярныя рэйсы ў Беларусь. Гэта вынікае з загаду ад 23 лістапада, размешчанага на сайце Федэральнага агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя).

Авіяперавозчыку "Пабеда" дазволілі лётаць па маршрутах Санкт-Пецярбург — Мінск і Масква — Гомель, у абодвух выпадках да сямі раз на тыдзень.

Варта зазначыць, што раней "Пабеда" ўжо спрабавала выйсці на рынак авіяперавозак Беларусі, але сутыкнулася з цяжкасцямі. Так, у пачатку 2016 года расейскія СМІ сцвярджалі, у прыватнасці, што затрымкі ў акрэдытацыі адбываюцца нібыта з-за нежадання авіякампаніі "Белавія" ўзгадніць тарыфы па гэтам маршруце.

У Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі тады БелаПАН абверглі інфармацыю, што беларускі бок адмовіў расійскаму лаўкостару ў палётах.
Алексей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН