Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/26/931306_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 08:08
26.11.2017 12:06 Грамадства

Беларускія турысты не маглі аказацца ў Паўночным Сінаі, паведаміў пасол Беларусі ў Егіпце

Мінск, 26 лістапада. Беларусаў сярод пацярпелых падчас тэракту ў Егіпце няма, паведаміў праграме "Нашы навіны" тэлеканала АНТ 25 лістапада пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў.

У выніку атакі тэрарыстаў на мячэць у правінцыі Паўночны Сінай 24 лістапада загінула больш за 300 чалавек, у тым ліку каля 30 дзяцей, больш за 100 чалавек параненыя.

Паўночны Сінай, паводле слоў беларускага дыпламата, гэта закрытая зона, куды замежнікі не могуць уехаць, уязджаюць толькі мясцовыя жыхары, і то па прапусках. "Таму беларускія турысты ў Паўночным Сінаі аказацца не маглі", — сказаў Рачкоў.

Ён паведаміў, што сітуацыя ў курортных зонах спакойная, цалкам кантралюецца ўладамі, узмоцнены меры бяспекі аэрапортаў, гасцініц, на аўтадарогах.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН