Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/26/931324_123456/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 15:49
26.11.2017 15:59 Грамадства

П'яная жыхарка Віцебска выкінула сабаку з восьмага паверха на вачах сваёй дачкі

Мінск, 26 лістапада. Праваахоўныя органы праводзяць у Віцебску праверку па факце жорсткага абыходжання з жывёлай.

Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, 35-гадовая жанчына ў стане алкагольнага ап'янення выкінула сабаку з балкона 8-га паверха на вачах сваёй 11-гадовай дачкі. Паведамленне пра гэта паступіла 26 лістапада ў 00.30 у дзяжурную службу Першамайскага РАУС Віцебска.

Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, убачыла каля дома № 32/2 па вуліцы Чкалава сабаку, які ляжаў на зямлi з прыкметамі падзення з вышыні.

Апытанне відавочцаў і жыхароў дома дазволіла супрацоўнікам устанавіць карціну здарэння. Папярэдне ўстаноўлена, што сабака пражываў у гэтай сям'і з чэрвеня 2017 года. "Гнеў гаспадыні выклікалі паводзіны сабакі, які схадзіў у туалет у кватэры, — паведамляе міліцыя. — Суседзі чулі, як яе дачка крычала і прасіла не выкідваць яго".

Сабраныя па гэтым факце матэрыялы накіраваныя ў гарадскі аддзел следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі. Улічваючы, што сведкам здарэння стала 11-гадовая дачка гаспадыні кватэры, гэтая інфармацыя будзе перададзена "зацікаўленым суб'ектам прафілактыкі", паведамляе УУС.

Пра лёс сабакі праваахоўнікі нічога не паведамляюць.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН