Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/28/931617_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:28
28.11.2017 14:02 Палітыка, Эканоміка

Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Калініным наведвае Бразілію

Мінск, 28 лістапада. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Калініным наведвае Бразілію.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, 27 лістапада адбылося першае пасяджэнне беларуска-бразільскай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускую частку камісіі ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і бразільскіх прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў.

Па выніках працы камісіі быў падпісаны адпаведны пратакол, бакі выказалі зацікаўленасць у забеспячэнні рэгулярнага правядзення яе пасяджэнняў з мэтай далейшага ўмацавання беларуска-бразільскіх сувязяў у гандлёва-эканамічнай сферы.

Наступнае пасяджэнне камісіі плануецца правесці у 2018 годзе ў Мінску.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239