Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/28/931694_502016/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 21:22
28.11.2017 17:27 Грамадства

У чарнобыльскай зоне загінуў "сталкер" з Беларусі

Мінск, 28 лістапада. У чарнобыльскай зоне на ваенным аб'екце загінуў "сталкер" з Беларусі, паведамляе галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Кіеўскай вобласці.

"Двое беларусаў і расіянка незаконна праніклі на тэрыторыю адсялення закрытага ваеннага аб'екта "Чарнобыль-2". Маладыя людзі, як і большасць нелегальных турыстаў-экстрэмалаў, хацелі атрымаць яркія ўражанні і фота. 33-гадовы сталкер выбраў для гэтага радыёлакацыйную вежу, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад станцыі. Але не разлічыў свае сілы і сарваўся з 15-метровай вышыні", — удакладняецца ў паведамленні.

Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць мужчыны.

Паліцыя распачала вытворчасць на падставе ч. 1 арт. 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства) з адзнакай аб няшчасным выпадку. "У дачыненні да таварышаў загінулага праваахоўнікі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 46-1 Кодэкса Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях. За парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ім давядзецца заплаціць штраф. Падрыхтаваныя адпаведныя дакументы для скарачэння тэрміну іх знаходжання ва Украіне", — паведамілі ва ўпраўленні.

У сувязі са здарэннем украінская паліцыя папярэджвае "экстрэмальных турыстаў аб няўхільнай адказнасці перад законам і небяспецы для жыцця, якую тоіць у сабе чарнобыльская зона".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН