Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/28/eu_eu_931574_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:45
28.11.2017 13:48 Эканоміка, Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Кабякоў запрасіў прэм'ер-міністра Венгрыі наведаць Беларусь у 2018 годзе

Мінск, 28 лістапада. Беларусь і Венгрыя маюць намер пашырыць супрацоўніцтва ў сферах фармацэўтыкі і машынабудавання. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у Будапешце 27 лістапада на сустрэчы з венгерскім калегам Віктарам Орбанам.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Кабякоў падкрэсліў, што многія фармацэўтычныя кампаніі Венгрыі прысутнічаюць на беларускім рынку і зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку. Ёсць перспектывы для рэалізацыі сумесных праектаў з кампаніямі "Гедэон Рыхтар" і "Эгіс" па лакалізацыі вытворчасці ў Беларусі.

Бакі таксама разлічваюць развіваць супрацоўніцтва ў аўтамабілебудаванні і прапрацаваць пытанне аб стварэнні ў Венгрыі зборачнай вытворчасці тэхнікі Мінскага трактарнага завода.

"Акрамя таго, Беларусь і Венгрыя дамовіліся аб актывізацыі кантактаў у крэдытна-фінансавай і інвестыцыйнай сферах. Гаворка ішла і аб супрацоўніцтве ў галіне атамнай энергетыкі", — падкрэслілі ў прэс-службе.

Кабякоў запрасіў Віктара Орбана наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у 2018 годзе ў зручны для яго час, а таксама арганізаваць падчас візіту беларуска-венгерскі бізнес-форум. Прэм'ер-міністр Венгрыі выказаў гатоўнасць наведаць краіну.

Абмеркаванне праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, працягнецца на пасяджэнні беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое пройдзе 30 лістапада ў Будапешце.

Паводле даных беларускага ўрада, тавараабарот Беларусі і Венгрыі ў студзені—верасні склаўся на ўзроўні 132,1 млн долараў (рост на 17,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Пры гэтым беларускі экспарт склаў 49,9 млн долараў (рост на 27,6%).
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239