Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/29/931763_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 09:54
29.11.2017 10:43 Палітыка, Грамадства

Бяспеку падчас саміту АДКБ у Мінску будзе забяспечваць асабовы склад мінскай міліцыі і ўнутраныя войскі

Мінск, 29 лістапада. Для забеспячэння грамадскай бяспекі падчас саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Мінску плануецца задзейнічаць неабходную колькасць сіл і сродкаў ГУУС Мінгарвыканкама і ваеннаслужачых унутраных войскаў. Пра гэта паведамляе МУС Беларусі.

Будзе забяспечаны кантроль за станам правапарадку на тэрыторыі, прылеглай да маршрутаў руху картэжаў (прыпынкі грамадскага транспарту, пешаходныя пераходы, масты, пуцеправоды, вышынныя будынкі).

З 29 лістапада па 1 снежня ў МУС і ГУУС Мінгарвыканкама будуць функцыянаваць аператыўна-сітуацыйныя штабы. Іх мэтай з'яўляецца каардынацыя ўсіх задзейнічаных службаў і падраздзяленняў, збор і абагульненне інфармацыі аб стане аператыўнай абстаноўкі для своечасовай выпрацоўкі кіраўнічых рашэнняў і арганізацыі ўзаемадзеяння з зацікаўленымі органамі ўлады і кіравання.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239