Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/29/931920_201473/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:05
29.11.2017 18:43 Грамадства, Эканоміка

Урад зацвердзіў перанос працоўных дзён у 2018 годзе

Мінск, 29 лістапада. Урадам прынятае рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2018 годзе. Гэта замацавана пастановай Саўміна ад 29 лістапада 2017 года № 903.

Згодна з дакументам, працоўныя дні у 2018 годзе пераносяцца: з аўторка 2 студзеня — на суботу 20 студзеня; з пятніцы 9 сакавіка — на суботу 3 сакавіка; з панядзелка 16 красавіка — на суботу 14 красавіка; з панядзелка 30 красавіка — на суботу 28 красавіка; з панядзелка 2 ліпеня — на суботу 7 ліпеня; з панядзелка 24 снежня — на суботу 22 снежня; з панядзелка 31 снежня — на суботу 29 снежня.

Арганізацыям дадзенае права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пастанова прынятая згодна з часткай 6 артыкула 136 Працоўнага кодэкса Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239