Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/29/931941_445876/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:39
29.11.2017 21:43 Эканоміка

Пасол Алейнік: Беларусь гатовая актыўна ўдзельнічаць у працы Міжнароднай марской арганізацыі

Мінск, 29 лістапада. З 27 лістапада па 6 снежня ў Лондане праходзіць 30-я сесія Міжнароднай марской арганізацыі (ІМО). У працы асамблеі ўпершыню бярэ ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з паслом у Вялікабрытаніі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ІМО Сяргеем Алейнікам. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, 28 лістапада кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў на пленарным пасяджэнні асамблеі. Алейнік падкрэсліў гатоўнасць Беларусі браць актыўны ўдзел у працы арганізацыі, у тым ліку выкарыстоўваючы яе патэнцыял для развіцця гандлёвага мараплавання з удзелам беларускіх грузаадправіцеляў і перавозчыкаў. Пасол таксама выказаў зацікаўленасць краіны ў развіцці ўзаемадзеяння з ІМО па пытаннях умацавання патэнцыялу нацыянальнай марской адміністрацыі, функцыі якой выконвае Мінтранс Беларусі.

На палях пасяджэнняў асамблеі адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч беларускай дэлегацыі з супрацоўнікамі сакратарыята ІМО і прадстаўнікамі іншых дзяржаў-членаў, падчас якіх бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях працы арганізацыі, а таксама акрэслілі напрамкі для супрацоўніцтва.

Міжнародная марская арганізацыя — спецыялізаваная ўстанова ААН. На 29 лістапада ў ІМО знаходзяцца 172 дзяржавы. Мэта стварэння ІМО: забеспячэнне супрацоўніцтва урадаў у сферы дзяржаўнага рэгулявання тэхнічных пытанняў гандлёвага мараплаўства, прыняцця нормаў і стандартаў бяспекі суднаходства, прадухілення забруджвання навакольнага асяроддзя і аховы чалавечага жыцця на моры, а таксама разгляду шэрагу адміністрацыйных і прававых пытанняў, якія тычацца дыскрымінацыйных абмежаванняў суднаходства і мер па іх ліквідацыі.

Асамблея з'яўляецца вышэйшым органам ІМО, які разглядае найбольш важныя пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі арганізацыі. Сесіі асамблеі праходзяць адзін раз на два гады.

Беларусь уступіла ў ІМО 29 лістапада 2016 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239