Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/29/eu_eu_931933_554785/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:21
29.11.2017 20:24 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Беларусь і Славенія падпісалі мемарандум у галіне эканамічнага супрацоўніцтва на рынках трэціх краін

Мінск, 29 лістапада. Міжурадавы мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларуссю і Славеніяй у галіне эканамічнага супрацоўніцтва на рынках трэціх краін падпісаны падчас візіту намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі ў Славенію 28—29 лістапада.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, мемарандум падпісаны паводле вынікаў сустрэчы Краўчанкі з сустаршынёй славенскай часткі беларуска-славенскай міжурадавай камісіі Алёнкай Сухадольнік. Бакі абмеркавалі гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, у тым ліку ўзаемадзеянне ў межах рэалізацыі дамоўленасцей паводле вынікаў візіту міністра замежных спраў Беларусі ў Славенію ў ліпені 2017 года, а таксама падрыхтоўку да правядзення наступнага пасяджэння міжурадкамісіі.

Адбылася сустрэча Краўчанкі з генеральным дырэктарам па агульнай знешняй і абароннай палітыцы, палітычным дырэктарам МЗС Славеніі Матэем Марнам, падчас якой абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам, уключаючы вынікі нядаўняга саміту Усходняга партнёрства ў Бруселі, а таксама развіццё сітуацыі ў рэгіёне.

Праведзеныя сустрэчы з кіраўніком дэпартамента стратэгічных даследаванняў і аналізу МЗС Славеніі Станіславам Рашчанам і выканаўчым дырэктарам Цэнтра еўрапейскай перспектывы Гораздам Юстынекам, ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі дырэктарам кампаніі Riko Янезам Шкрабцам. Абмеркаваныя пытанні развіцця беларуска-славенскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239