Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/30/931897_931898/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:27
30.11.2017 07:05 Палітыка

Прэзідэнты шасці краін прыедуць у Мінск на саміт АДКБ

Мінск, 30 лістапада. Лідары Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана збяруцца сёння ў Мінску для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Як паведаміла прэс-службы АДКБ, сесія пройдзе ў вузкім складзе і ў фармаце пленарнага пасяджэння. Удзельнікі саміту абмяркуюць тэндэнцыі развіцця міжнароднай сітуацыі і меры, якія прымаюцца па ўмацаванні калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Плануецца прыняцце дэкларацыі ў сувязі з 25-годдзем дагавора і 15-годдзем стварэння АДКБ.

На разгляд прэзідэнтаў плануецца вынесці праект рашэння "Аб плане рэалізацыі Стратэгіі калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на перыяд да 2025 года".

Улічваючы, што ў 2017—2018 гадах старшынства ў АДКБ пераходзіць да Казахстана, казахстанскі прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў раскажа пра прыярытэты на перыяд старшынства ў наступным міжсесійным перыядзе.

Будуць разгледжаны пытанні далейшага ўдасканалення ваеннага складніка арганізацыі, а таксама структуры сакратарыята і аб'яднанага штаба АДКБ, прыняцця бюджэту АДКБ на 2018 год.

Чакаецца падпісанне дакументаў, якія тычацца супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйнай бяспекі і ўдасканалення мер па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі.

Усяго на парадку дня саміту — больш за 20 пытанняў.

Перад пачаткам сесіі ў Мінску пройдзе сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ, на якім будуць абмяркоўвацца праекты дакументаў, што выносяцца на разгляд кіраўнікоў дзяржаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239